Размова на такую важную і сур'ёзную тэму, безумоўна, не абышлася без запрашэння аўтарытэтных спікераў. Сёння ім стаў Ігар Урбан, дэпутат раённага Савета дэпутатаў.
- Паверце, хлопцы, усё, што вы робіце сёння, рана ці позна спатрэбіцца вам і будзе працаваць на вас. Захапленне спортам ці мастацтвам, чытанне кніг ці набыццё практычных навыкаў - так ці інакш гэта калісьці стане для вас залогам поспеху. Важна прымаць і ўбіраць усё, што вам даюць педагогі, бацькі, тыя ці іншыя спецыялісты. А яшчэ важней гэта прымяніць у жыцці, каб стаць паўнавартасным членам грамадства, рабіць нашу краіну яшчэ лепшай.
Таксама Ігар Генадзьевіч разам з хлопцамі ўспомнілі, чым ганарыцца наша краіна і Лепельшчына ў прыватнасці, абазначылі, чаму важна адказна падыходзіць да выканання свайго грамадзянскага абавязку і рабіць правільны выбар