Юных патрыётаў Лепельшчыны сабрала рэспубліканская ваенна-патрыятычная акцыя «Гатовы Радзіме служыць».
Галоўным месцам правядзення мерапрыемства стаў раённы Дом культуры
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі райвыканкама, ваеннаслужачыя, прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ, навучэнцы ўстаноў адукацыі Лепельшчыны.
Сустрэча пачалася з выставы ваеннай тэхнікі і рыштунку.
Акцыя працягнулася ў зале РДК...
Гасцей прывітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва. Яна расказала аб рабоце па ваенна-патрыятычным выхаванні на Лепельшчыне, адзначыла светапоглядны, ідэалагічны, прававы, палітычны, інфармацыйны характар праводзімых мерапрыемстваў.
Начальнік аддзела ўпраўлення ваеннай адукацыі палкоўнік Андрэй Паўлюшчык таксама выступіў перад рабятамі. Ён паведаміў, што ўсё сваё жыццё аддаў Узброеным Сілам і ні кроплі аб гэтым не шкадуе. Андрэй Аляксандравіч расказаў аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць у ваенных навучальных установах і на ваенных факультэтах не толькі Рэспублікі Беларусь, але і Расійскай Федэрацыі.
Вучоба на ваенных факультэтах праходзіць на высокім узроўні і дае магчымасць моладзі развівацца ва ўсіх напрамках, выяўляць сябе у захапленнях, творчасці і спорце
Таленты бачныя заўсёды! І сёння курсанты гэта прадэманстравалі ў сваіх канцэртных нумарах.
"Было прыемна ўбачыць у зале Лепельскага РДК школьнікаў у ваеннай форме" - начальнік аддзела ўпраўлення ваеннай адукацыі палкоўнік Андрэй Паўлюшчык аб клубе "Кананір" Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна.
Начальнік ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, палкоўнік Андрэй Пачэбыт расказаў, што такія мерапрыемствы праводзяцца па ўсёй Беларусі:
- Іх фармат аказаўся вельмі зручным для будучых абітурыентаў, якія плануюць звязаць сваё жыццё з ваеннай прафесіяй, і карысным тым, хто яшчэ не вызначыўся з выбарам. Ёсць магчымасць для школьнікаў і наведваць навучальныя ўстановы ў рамках Дзён адкрытых дзвярэй.