Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзілася выбарачная праверка КУПСХП «Лепельскае».
Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзілася выбарачная праверка КУПСХП «Лепельскае».
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што на прадпрыемстве не выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, патрабаванні да ўтрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце, патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары.
Кіраўніком, не на належным узроўні выконваюцца патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, якія з'яўляюцца складовай часткай іх прафесійнай дзейнасці.
З работнікамі ўстановы праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.