18 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Выбары па ўсіх акругах у Віцебскай вобласці пройдуць на альтэрнатыўнай аснове, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Леанід Дарафеенка. З перадвыбарнай гонкі выбылі сем кандыдатаў. Такім чынам, па 14 акругах балатаваліся 42 кандыдаты, з якіх 22 прадстаўляюць палітычныя партыі. За ходам правядзення выбарчай кампаніі ў вобласці сочаць нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі. Толькі нацыянальных назіральнікаў акрэдытавана больш за 2 тыс. чалавек. Як адзначыў Леанід Дарафеенка, усе выбарчыя ўчасткі гатовыя да правядзення галасавання і адкрыліся для датэрміновага галасавання. У Віцебскай вобласці ўтворана 898 участкаў для галасавання, у тым ліку 48 - у санаторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах, 2 - у воінскіх часцях. Датэрміновае галасаванне праходзіць на 850 выбарчых участках.-0-

БЕЛТА