Сёння ў Горскім сельвыканкаме адбылася першая сесія сельскага Савета дэпутатаў новага склікання, удзел у якой прыняў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч.

Сёння ў Горскім сельвыканкаме адбылася першая сесія сельскага Савета дэпутатаў новага склікання, удзел у якой прыняў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч.

На парадку дня адно з галоўных пытанняў — абранне новага старшыні сельсавета.

Абмеркаваць вылучэнне кандыдата на гэту важную для жыццядзейнасці тэрыторыі Савета пасаду прышлі дэпутаты, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання.

Шляхам тайнага галасавання на гэты адказны пост аднагалосна абраны Яўгеній Яско, дэпутат па Горскай выбарчай акрузе №1.

Яўгенія Аляксандравіча павіншаваў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, які звярнуў увагу, што дэпутацкі корпус разам з органамі выканаўчай улады будзе і надалей прыкладаць усе намаганні для рэалізацыі планаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета.

Новы старшыня, выступаючы перад прысутнымі, паабяцаў прыкласці ўсе намаганні для таго, каб жыхары Горскага сельсавета бачылі ў ім не толькі прадстаўніка мясцовай улады, але і чалавека, гатовага дапамагаць ім добраўпарадкаваць тэрыторыю, займацца навядзеннем парадку і іншымі важнымі пытаннямі.
– Сваю задачу бачу ў тым, каб разам з вамі працягнуць працу па далейшым развіцці тэрыторыі сельсавета. Упэўнены, што разам мы зможам зрабіць жыццё жыхароў нашага сельсавета больш камфортнай, — адзначыў новы старшыня сельсавета.

Шмат цёплых слоў у гэты дзень было сказана ў адрас Васіля Бадзяя, які 17 гадоў узначальваў дэпутацкі корпус Горскага сельсавета.