Выдача сертыфікатаў аб праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання пачынаецца ў Беларусі 10 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
Выдача сертыфікатаў аб праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання пачынаецца ў Беларусі 10 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
Абітурыенты змогуць атрымаць свае сертыфікаты ў пунктах, дзе яны здавалі ЦТ. Пры сабе трэба мець дакумент, які сведчыць асобу, а таксама пропуск з адзнакай аб праходжанні тэсціравання.
Калі ў абітурыента не атрымліваецца забраць сертыфікат асабіста па ўважлівых прычынах (з-за хваробы, удзелу ў міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовай камандзіроўкі або іншых незалежных ад яго абставінах, пацверджаных дакументальна), то за непаўналетніх гэта могуць зрабіць яго законныя прадстаўнікі. Для атрымання вынікаў ім трэба мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу і пацвярджае іх статус законнага прадстаўніка, а таксама натарыяльна засведчаную копію пашпарта абітурыента. Яна спатрэбіцца і тым, хто забірае сертыфікат па даверанасці.
Тыя, хто праходзіў ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня), змогуць забраць свае сертыфікаты ў БДУ з 13 ліпеня.
Асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання скончыўся 2 ліпеня выпрабаваннем па сусветнай гісторыі.