Смецце - самы заўважны след знаходжання чалавека на прыродзе. Пакідаючы за сабой бытавыя адходы, мы не задумваемся аб тым, што ў гэтым смецці маюцца розныя хімічныя злучэнні, якія атручваюць нашу зямлю, ваду, паветра, а таксама наносяць шкоду нашаму здароўю.
Смецце, якое засталося пасля адпачынку на прыродзе, варта забіраць з сабой, выкідваць у месца, дзе яго збіраюць, сартуюць і ўтылізуюць. Калі ёсць магчымасць, то абавязкова варта прыбраць і смецце, пакінутае іншымі людзьмі, асабліва пластыкавыя і шкляныя адходы.
Усім грамадзянам неабходна памятаць, што ў выпадку забруджвання лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці наступае адміністрацыйная адказнасць па арт. 16.22 КоАП Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь.
Напамінаем таксама, што ў Правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь пазначана - рыбаловы, якія ажыццяўляюць аматарскае рыбалоўства, абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на іх берагах смецце і іншыя адходы.
Прыязджаючы на рыбалку на аўтамабілі, неабходна яго пакідаць на адлегласці не менш за 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб'екта. Грамадзяне, якія прыязджаюць у рыбалоўныя ўгоддзі проста адпачыць, таксама павінны прыбіраць пасля сябе смецце і беражліва ставіцца да нашых прыродных багаццяў.
За дадатковай інфармацыяй па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету, або аб фактах браканьерства звяртацца ў Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г.Лепель, вул. Салаўёва 4, тэл. 3-43-85.