6 красавіка, Гродна /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Выезд з Расіі закрыты для тых, хто не мае права выезду з Беларусі. Пра гэта сёння на пасяджэнні калегіі Памежнага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі паведаміў кіраўнік Памежнай службы Федэральнай службы бяспекі Расіі генерал арміі Уладзімір Пранічаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах генерала, выключаны такія варыянты, калі грамадзянін Беларусі, які не мае права выезду з краіны, збягае на тэрыторыю Расіі і праз яе межы - у іншыя дзяржавы. "Памежныя службы нашых дзяржаў выконваюць усе тыя задачы, якія прадугледжаны міждзяржаўнымі і міжведамаснымі беларуска-расійскімі пагадненнямі", - адзначыў Уладзімір Пранічаў. Ён заявіў, што, калі будзе даручэнне пагранслужбам затрымаць тую ці іншую асобу, яно будзе выканана і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расіі.-0-

БЕЛТА