На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле даных на 8.00, выезду чакае больш за 1,9 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпамежкамітэта, паведамляе БЕЛТА.
На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле даных на 8.00, выезду чакае больш за 1,9 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпамежкамітэта, паведамляе БЕЛТА.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгораўшчына" сабралася больш за 150 грузавікоў, "Урбаны" - звыш 200.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 110 велікагрузаў, "Катлоўка" - 150, "Каменны Лог" - больш за 320, "Беняконі" - больш за 200, "Прывалка" - больш за 200 фур.
На польскім напрамку перад пунктам пропуску "Брузгі" сабралася больш за 250 фур, "Бераставіца" - больш за 170, "Казловічы" - звыш 200.