На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле даных на 8.00, выезду чакаюць больш за 1,5 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпамежкамітэта, паведамляе БЕЛТА.
На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле даных на 8.00, выезду чакаюць больш за 1,5 тыс. фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпамежкамітэта, паведамляе БЕЛТА.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгораўшчына" сабралася больш за 150 грузавікоў, "Урбаны" - звыш 110.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 50 велікагрузаў, "Катлоўка" - 150, "Каменны Лог" - больш за 210, "Беняконі" - больш за 200, "Прывалка" - больш за 70 фур.
На польскім напрамку перад пунктам пропуску "Брузгі" сабралася больш за 160 фур, "Бераставіца" - больш за 60, "Казловічы" - звыш 250.
На ўкраінскім напрамку перад пунктам пропуску "Мокраны" сабралася больш за 30 грузавікоў, "Новая Рудня" - больш за 110, "Новая Гута" - звыш 30.