Актив саветаў працуючай моладзі Віцебскай вобласці пазнаёміўся з працай Мінскага завода колавых цягачоў «Волат».
Сярод удзельнікаў семінара – лепельчанка Дар'я Пад'ячава, старшыня Савета працуючай моладзі Лепельскага раёна.
Паездка ў Мінск завяршылася абмеркаваннем рэалізаванай працы з моладдзю на МЗКЦ і прадпрыемствах Віцебшчыны.
– Галоўная мэта міжвобласнага семінара – пазнаёміцца з арганізацыяй працы на прадпрыемстве, – адзначыў намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Хрол. – Многія падыходы, якія выкарыстоўваюць нашы калегі, прымяняюцца і ў нашай вобласці. Ёсць і моманты, якія плануем ўзяць на ўзбраенне і рэалізоўваць у сваёй рабоце ў далейшым.
Выязны семінар «Беларусь і мы» стаў для ўдзельнікаў магчымасцю абмяняцца вопытам з калегамі па цэху, якія працуюць у іншай вобласці.
Выязны семінар «Беларусь і мы»: віцебская моладзь азнаёмілася з вытворчасцю на МЗКЦ «Волат»
24.10.20250 праглядаў