19 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выплата матэрыяльнай дапамогі для набыцця сельскагаспадарчай прадукцыі ў Віцебскай вобласці пачнецца 21 верасня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Наталля Хваль. У тым ліку матэрыяльную дапамогу ў памеры Br500 тыс. атрымаюць каля 300 тыс. непрацуючых пенсіянераў і атрымальнікаў дапамог. Агульная сума аказанай матэрыяльнай падтрымкі гэтым катэгорыям насельніцтва ў рэгіёне складзе больш Br140 млрд. Выплаты будуць праводзіцца да 1 кастрычніка. "Ва ўмовах росту цэн гэта сур'ёзная і своечасовая падтрымка насельніцтва, якая ў чарговы раз дэманструе клопат дзяржавы аб сваіх грамадзянах", - падкрэсліла Наталля Хваль. Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што гэтая падтрымка закране значную колькасць людзей - толькі ў Віцебскай вобласці яна будзе аказана чвэрці жыхароў рэгіёну.-0-

БЕЛТА