Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Лепельскім раёне прайшлі выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Лепельскім раёне прайшлі выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
27 красавіка матэрыяльную дапамогу атрымалі 3 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Прадстаўнікі органаў мясцовай улады, ваеннага камісарыята, раённага савета ветэранаў, супрацоўнікі ТЦСАН Лепельскага раёна наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі штогод выплачваецца ветэранам ВАВ і асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны ў адпаведнасці з рашэннем Кіраўніка дзяржавы. Атрадна, што ў нашай краіне ветэраны заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і акружаны клопатам. А па-іншаму і быць не павінна, бо мы ім абавязаны за мірнае неба над галавой.