4 сакавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Дня жанчын, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта". Так, датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 8 сакавіка ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) Брэсцкай вобласці пачнецца ўжо сёння, 4 сакавіка. Ва ўсіх АПС горада Мінска, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у гарадскіх АПС Брэсцкай вобласці і сельскіх АПС Гродзенскай вобласці выплата пенсій будзе праводзіцца з 5 сакавіка, а ў гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Гродзенскай вобласці - 7 сакавіка. Дарэчы, 5, 7 і 12 сакавіка - працоўныя дні АПС у адпаведнасці з устаноўленым рэжымам працы, а 6 і 8 сакавіка будуць функцыянаваць у гарадах толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. Фінансаванне для выплаты пенсій праведзена своечасова і ў неабходным аб'ёме, запэўнілі ў РУП "Белпошта". -0-

БЕЛТА