З якімі вынікамі Лепельшчына завяршае год, далажыла Святлана Палячэнка, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама. Дапоўнілі асноўнага дакладчыка намеснікі старшыні райвыканкама па напрамках дзейнасці Аляксандр Ярахновіч, Мікалай Латышаў, Вераніка Хомбак.
Важнае з галоўнай дакладу:
"Прамысловы комплекс застаецца ключавой сферай эканамічнага росту раёна, удзельная вага якога ў аб'ёме выручкі складае звыш 60%. Тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі да адпаведнага перыяду мінулага года 104,6%.
Раён паказвае станоўчую дынаміку рознічнага тавараабароту гандлю. Тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў 106,5% да аналагічнага перыяду 2023 года.
Па выніках працы студзеня-лістапада 2024 года створана 11 арганізацый. Прадпрыемствы створаны ў сферы вытворчасці, у сферы рознічнага гандлю, транспарту, грамадскага харчавання, выканальніцкіх мастацтваў.
Захоўваецца станоўчая дынаміка росту заработнай платы, якая з'яўляецца найважнейшым паказчыкам, што прадвызначае якасць жыцця насельніцтва раёна. Тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па арганізацыях раёна за студзень-кастрычнік 2024 года да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 121,9 %".