26 ліпеня, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Аб'ём вытворчасці ў хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі ў I паўгоддзі павялічыўся на 7,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў Br368 млрд., паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Найбольш дынамічна развівалася вытворчасць вітамінных прэпаратаў (127,6% да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2009 года), болесуцішальных, гарачкапаніжальных, супрацьзапаленчых сродкаў (120,1%), прэпаратаў для лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў (119,8%).
На 8,6% больш выпушчана крывезамяняльнікаў і іншых плазмазамяшчальных сродкаў, на 8,5% - антыбіётыкаў, на 5,5% - прэпаратаў для лячэння хвароб эндакрыннай сістэмы, органаў стрававання і іншых унутраных хвароб, на 5,9% - лекавых сродкаў для лячэння скурных захворванняў і іншых прэпаратаў, якія ўжываюцца вонкава.
Некалькі скарацілася вытворчасць прэпаратаў для лячэння вочных захворванняў (84,4% да 6 месяцаў 2009 года).
Па дадзеных Белстата, запасы лекавых сродкаў на 1 ліпеня склалі Br84,1 млрд., або 143,2% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі на прадпрыемствах канцэрна "Белбіяфарм" у студзені-маі была на ўзроўні 23,8% (у студзені-маі 2009 года - 20,1%), рэнтабельнасць продажаў склала 16,9% (13,9%).
БЕЛТА
Выпуск лекаў у Беларусі ў I паўгоддзі павялічыўся на 7,2%
26.7.20100 праглядаў