У Беларусі выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў пройдуць 9-10 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.
У Беларусі выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў пройдуць 9-10 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.
Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 9 ці 10 чэрвеня. Традыцыйна яны адбудуцца на базе школ, гімназій, ліцэяў. У асобных выпадках выпускны можа праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры.
Канкрэтная дата і месца вызначаюцца рашэннем, якое прымаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.
Па традыцыі ў вечарах возьмуць удзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб'яднанняў, шэфствуючых арганізацый. Вялікая ўвага ў гэты час будзе нададзена забеспячэнню аховы грамадскага парадку і бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемстваў, для чаго па ўсёй краіне падчас выпускных вечароў будзе наладжана дзяжурства.
Навучальны год завершыцца 31 мая. Апошні званок для навучэнцаў IX, XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прагучыць 30 мая. Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца з 1 па 10 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцей у IX класе - 24 мая, у XI класе - 25 мая). Экзамены па вучэбных прадметах у пісьмовай форме пачынаюцца а 9 гадзіне.
Першае выпрабаванне цэнтралізаванага тэсціравання (па беларускай мове) пройдзе 12 чэрвеня.