У Беларусі выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў пройдуць 9-10 чэрвеня, паведаміла журналістам кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца 9 ці 10 чэрвеня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - школах, гімназіях", - сказала Ларыса Емяльянчык.

У асобных выпадках выпускны можа прайсці ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі або культуры. Па словах кансультанта, такая сітуацыя магчымая, калі, напрыклад, у школе старой пабудовы няма актавай залы або колькасць выпускнікоў перавышае колькасць месцаў у ёй.

Канкрэтную дату (9 ці 10 чэрвеня), час, працягласць, месца правядзення выпускных вечароў вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта, класа і па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)