19 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Выручка ад рэалізацыі дзяржмаёмасці на таргах у Віцебскай вобласці па выніках сямі месяцаў склала звыш Br14 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў фондзе "Віцебскаблмаёмасць". У студзені-ліпені бягучага года фонд "Віцебскаблмаёмасць", Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці, ККУП "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу", РУП "Віцебскі інстытут нерухомасці і ацэнкі" аб'яўлялі 114 аўкцыёнаў, на таргі выстаўлялася больш за 400 аб'ектаў. У гаспадарчую дзейнасць уцягнута 326 аб'ектаў дзяржаўных прадпрыемстваў, ААТ з доляй камунальнай уласнасці і аблспажыўсаюзаў. У жніўні бягучага года фонд "Віцебскаблмаёмасць" на рэзультатыўных аўкцыёнах прадаў 35 аб'ектаў нерухомасці на суму Br149 млн., пры гэтым 33 аб'екты былі выстаўлены з устанаўленнем пачатковай цаны продажу ў памеры адной базавай велічыні за кожны аб'ект. Як адзначылі ў фондзе, верасень пачаўся з паспяховых таргоў. Тры аб'екты абласной камунальнай уласнасці, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні КУПП "Абольскі керамічны завод", размешчаныя ў Наваполацку, рэалізаваны з перавышэннем пачатковых цэн продажу ў 5,5 раза, агульная сума склала Br130,2 млн. Яшчэ тры аб'екты камунальнай уласнасці ў Оршы, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні КУП "Аршаводаканал", з прымяненнем падчас таргоў метаду паніжэння пачатковых цэн прададзены за агульную суму Br237 млн. З перавышэннем пачатковай цаны продажу на 5% прададзена невыкарыстоўваемая нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў гаспадарчым вядзенні РУП "Віцебскэнерга", размешчаная ў Віцебскім раёне, за агульную суму Br425 млн. Усе сродкі ад продажу невыкарыстоўванай накіраваны ў бюджэт.-0-

БЕЛТА