18 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Выручка ад рэалізацыі з аўкцыёнаў невыкарыстоўваемай маёмасці ў Віцебскай вобласці ў 2011 годзе перавысіла Вr58 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Віцебскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці "Віцебскаблмаёмасць" Міхаіл Паўлючкоў. У рэалізацыі невыкарыстоўваемай маёмасці на таргах нароўні з абласным фондам удзельнічалі Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Віцебскі інстытут нерухомасці і ацэнкі", камунальнае прадпрыемства "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу". У цэлым па вобласці забяспечана ўцягванне ў гаспадарчую дзейнасць 886 аб'ектаў, з іх 713 - дзяржаўнай уласнасці, 97 - ААТ з доляй камунальнай уласнасці, 76 - аблспажыўсаюза. Фондам "Віцебскаблмаёмасць" у мінулым годзе быў аб'яўлены 131 аўкцыён па продажы аб'ектаў нерухомасці. На 58 выніковых аўкцыёнах прададзена 252 аб'екты і правы заключэння дамоваў арэнды зямельных участкаў, неабходных для іх абслугоўвання. Агульная сума продажаў склала амаль Вr21 млрд. У 2012 годзе плануецца ўцягнуць у гаспадарчы абарот 640 невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў, з іх 455 аб'ектаў абласной камунальнай уласнасці і ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.-0-

БЕЛТА