У ім прадстаўлены вынікі навуковых даследаванняў, праведзеных на асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі (ААПТ) па розных аспектах прыродаахоўнай тэматыкі. Матэрыялы зборніка ўтрымліваюць кароткі гістарычны аналіз этапаў развіцця і станаўлення запаведніка, характарыстыку яго прыродных умоў, вынікі навуковых даследаванняў прыродных комплексаў, расліннага і жывёльнага свету.
Падкрэсліваецца выключнае значэнне запаведніка ў захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь, яго месца і роля ў міжнароднай прыродаахоўнай дзейнасці.
Выйшаў у свет юбілейны 20-ы выпуск штогадовага зборніка навуковых артыкулаў «Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі. Даследаванні», выдадзены да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка
26.1.20261 праглядаў