Лепельчане, у тым ліку і навучэнцы школ, таксама наведваюць яе, каб азнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі.
Так, напрыклад, навучэнцы з Бароўскай сярэдняй школы імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна адзначылі, што выстава выклікае ў іх гонар за Беларусь!
Асаблівай "разыначкай" стала магчымасць не толькі ўбачыць, але і адчуць прыгажосць беларускай зямлі ў розныя поры года: у экалагічнай інсталяцыі з поўным пагружэннем, увайшоўшы ўнутр, можна адчуць вясну, лета, восень і зіму — пачуць гукі, убачыць змену фарбаў, адчуць характэрныя водары.
Выстава дасягненняў «Мая Беларусь», якая адкрылася ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO, карыстаецца папулярнасцю як у жыхароў нашай краіны, так і ў гасцей.
20.12.20250 праглядаў