Мэта выставы «Мая Беларусь» нязменная – выклікаць у беларусаў гонар, натхненне, веру ў сябе і сваю краіну, адчуванне супольнасці з яе будучыняй.
Прадэманстраваць, чаго дасягнула наша зямля за гады незалежнасці дзякуючы працы яе народа, іх любові і патрыятызму.
Выстава дазволіць пазнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі.
На выставе ўжо працуюць майстры Лепельскага Цэнтра рамёстваў. Землякі пазнаёмяць гасцей з унікальнай культурнай спадчынай Лепельшчыны.
Выстава дасягненняў «Мая Беларусь» адкрылася ў Мінскім міжнародным выставочным цэнтры BELEXPO
19.12.20250 праглядаў