Выстава фотаздымкаў «У свеце запаведнай прыроды», прымеркаваная да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка, стартавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
З прывітальным словам на ўрачыстым мерапрыемстве выступілі: першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Вікторыя Кузьміна, начальнік навуковага аддзела Бярэзінскага біясфернага запаведніка Анастасія Рыжкова, намеснік дырэктара кампаніі ITMS па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і сувязях з грамадскасцю Кацярына Багдан, а таксама аўтар фотаздымкаў — навуковы супрацоўнік ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Дзяніс Івковіч.
Урачыстая цырымонія сабрала ў гэты дзень шмат аматараў і прафесіяналаў, якія па вартасці ацанілі высокі ўзровень фотаздымкі, а таксама каляровыя і кампазіцыйныя рашэнні. Усе працы, прадстаўленыя на выставе, зняты выключна на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Выстава фотаздымкаў «У свеце запаведнай прыроды»
17.2.20250 праглядаў