8 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выстава са фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава адкрылася сёння ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлена 40 работ 37 мастакоў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Славакіі, Малдовы, Украіны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры. Віцебскія мастакі прадстаўлены акварэлямі Уладзіміра Напрэенкі і Вікенція Ральцэвіча, а таксама жывапіснай працай Анатоля Ізаіткі. "Выстава працягвае супрацоўніцтва паміж музеямі, пачатае ў 2010 годзе сумеснай працай над рэспубліканскай выставай "Зямля пад белымі крыламі", - падкрэслілі ў цэнтры. Прадстаўленая экспазіцыя - толькі невялікая частка калекцыі, якая складаецца магілёўскім музеем па выніках міжнароднага пленэру "Образ Родины в изобразительном искусстве", які штогод праводзіцца ў Магілёўскай вобласці, нямала з выездам удзельнікаў на пленэрную практыку ў Расію (Акадэмічная дача імя І.Рэпіна, музей-запаведнік В.Поленава). Праведзена ўжо 16 пленэраў, 17-ы плануецца ў чэрвені гэтага года. Па выніках кожнага праводзіцца выстава, мастакі дораць па адной ці некалькі работ у фонд музея, ажыццяўляюцца і закупкі работ. Азнаёміцца з выставай можна да 20 лютага.-0-

БЕЛТА