Сплеценыя паясы і абярэгі прадставяць на абласной выстаўцы-конкурсе ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Сплеценыя паясы і абярэгі прадставяць на абласной выстаўцы-конкурсе ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Экспазіцыя пад назвай "Паясы не толькі для красы" адкрыецца сёння ў 15.00 у выставачнай зале цэнтра. На выстаўцы пакажуць работы майстроў ткацтва, пляцення паясоў і вырабу абярэгаў амаль з усіх раёнаў вобласці. "У нас сабраны разнастайныя тканыя і сплеценыя паясы, а таксама лялькі-абярэгі, выкананыя ў тэхніцы тэкстыльнай пластыкі. На выстаўцы прадстаўлены і абярэгі з дрэва, гліны, саломкі, а таксама іншых прыродных матэрыялаў", - растлумачылі ў цэнтры.
Сёння ж у метадычным цэнтры адкрываецца другая выстаўка пад назвай "Легенды і паданні Прыдзвінскага краю". Тут Дамы рамёстваў вобласці прэзентуюць кампазіцыі, створаныя па матывах фальклорных твораў. Экспанаты выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладного мастацтва.
Акрамя гэтага, у метадычным цэнтры прадставяць спецыяльную літаратуру аб мясцовых асаблівасцях ткацтва і пляцення паясоў, творчасці выдатных майстроў.
Падчас вернісажу будуць арганізаваны майстар-класы.