У Лепельскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Вясельны перапалох або вяселле па-лепельску».
У Лепельскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Вясельны перапалох або вяселле па-лепельску». Экспазіцыя падрыхтавана пры актыўным удзеле лепельчан. На выставе ўсё пра вяселле: традыцыі, абрады, уборы (ад бабуль да сучасных мадэляў). Работнікі музея раскажуць, як правільна правесці вяселле, як рабілі гэта ў даўнія часы, прасачаць увесь шлях ад сваццявання да перазвону.