9 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. 67-годдзю Вялікай Перамогі прысвечана выстава віцебскіх мастакоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.
Экспазіцыя, што разгарнулася ў выставачнай зале Музычнай гасцінай абласнога цэнтра, уключае больш за 20 жывапісных і графічных работ розных гадоў, у тым ліку пасляваеннага перыяду. Прадстаўленыя аўтары (У.Шылка, У.Вітко, Г.Кісялёў, А.Кавалёў, Ю.Зуеў, С.Сотнікаў, Д.Гаралевіч) належаць да розных пакаленняў - ад удзельнікаў вайны да зусім маладых мастакоў.
Выкананыя ў розных тэхніках і мастацкіх метадах, разнафарматныя палотны адлюстроўваюць партрэты салдат і мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе завяршэння, пейзажы роднай зямлі, сустракаюцца таксама батальныя сцэны. Тэматыка карцін прымушае задумацца гледача аб вечных паняццях: дабры і зле, любові і пакутах, гуманізме, велічы чалавека як змагара. Выстава заклікана даць гледачу ўяўленне аб разнастайнасці мастакоў Віцебска, паказаць іх трапятлівае стаўленне да гістарычнай памяці народа, філасофскае разуменне трагедыі XX стагоддзя, а таксама сфарміраваць разуменне непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў, выхаваць пачуццё гордасці за свой народ, які перамог у Вялікай Айчыннай вайне.
Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 22 мая.-0-
БЕЛТА
Выстава віцебскіх мастакоў прысвечана 67-годдзю Вялікай Перамогі
9.5.20120 праглядаў