У Віцебску напярэдадні калядных і навагодніх святаў 15 снежня пройдзе выстава аднаго дня "Навагодні злёт калекцыянераў", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" Алена Чарных.

Экспазіцыя аб'яднае сотні розных рэчаў, сярод якіх паштоўкі, маркі, значкі і многае іншае. Чакаецца, што прыедуць 40-50 калекцыянераў не толькі з рэгіёнаў Беларусі, але і госці з Расіі (Смаленск і Санкт-Пецярбург). Сярод экспанатаў прадметы ХХ-ХХI стагоддзяў.
На некалькі гадзін выставачны зал ператворыцца ў велізарную прастору, дзе можна будзе ўбачыць прадметы з навагоднімі персанажамі (паштоўкі і маркі), героямі мультфільмаў. Таксама ўдзельнікі прывязуць рэдкія банкноты і манеты. "Для дзяцей пройдзе розыгрыш каля 100 прызоў. Калекцыянеры нешта са сваіх збораў выставяць у якасці падарунка", - адзначыла Алена Чарных.
Выстава будзе працаваць 15 снежня з 10.00 да 14.00.
Пры культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" дзейнічае аматарскае аб'яднанне калекцыянераў. Яны некалькі разоў на год праводзяць злёты тых, хто захапляецца збіраннем розных рэчаў. У залежнасці ад падзеі (Дзень абаронцаў Айчыны, Дзень Перамогі і г.п.) змяняецца і тэматыка выстаўленых экспанатаў.