Дарагія сябры! Вось і прыйшло да завяршэння цудоўнае свята творчасці і вялікага нашага сяброўства. Яно парадавала нас яркімі выступленнямі, прыемнымі падзеямі. Падарыла сустрэчы з любімымі артыстамі і адкрыла новыя таленты.

Дарагія сябры!

Вось і прыйшло да завяршэння цудоўнае свята творчасці і вялікага нашага сяброўства. Яно парадавала нас яркімі выступленнямі, прыемнымі падзеямі. Падарыла сустрэчы з любімымі артыстамі і адкрыла новыя таленты.

Думаю, што цяперашні "Славянскі базар" надоўга запомніцца нам багаццем ідэй, радасцю зносін і выключна разнастайнай праграмай.

Ад усёй душы хацеў бы павіншаваць усіх прыхільнікаў фестывалю з папаўненнем Алеі зорак. Наша Алея аб'ядноўвае куміраў розных пакаленняў і служыць сімвалам культурнай пераемнасці.

Сёння тут стала на адну зорку больш - яна належыць выдатнаму выканаўцу, выдатнаму кампазітару і проста цудоўнаму чалавеку Поладу Бюль-Бюль аглы.

Няхай жа гэты праект з году ў год узбагачаецца новымі імёнамі і наша Алея ператвараецца ў сапраўдную Плошчу зорак.

Вядома, самыя цёплыя віншаванні - пераможцам і прызёрам песенных конкурсаў сярод дарослых і дзяцей.

Дарагія лаўрэаты, няхай поспех на такім прэстыжным першынстве стане для кожнага з вас важнай прыступкай да шырокага прызнання. Я спадзяюся, аднойчы і вашы імёны ўпрыгожаць гэтую цудоўную Плошчу зорак. Дарэчы, месца для вас там шмат, і гэтыя месцы ўжо для вас зарэзерваваны.

Перамога ў такім няпростым спаборніцтве - гэта сур'ёзная заяўка на будучыню. Ва ўмовах конкурснай барацьбы чалавек праяўляе не толькі яркасць свайго таленту, але і сілу свайго характару.

Я, праўда, па тэлебачанні, але гэта ўсё на свае вочы назіраў. Сіла характару, цудоўнае вядзенне, прынамсі конкурснай праграмы… Так, можна ім паапладзіраваць. Словам, малайцы!

Дух суперніцтва ўласцівы чалавечай прыродзе. У антычнай Грэцыі людзі спаборнічалі ў спорце і мастацтве на арэнах Дэлькійскіх і Алімпійскіх гульняў. Мы гэта добра ведаем.

Старажытныя тады ўсвядомілі - спаборніцтва народаў і дзяржаў няхай лепш праяўляецца ў спартыўных і творчых спаборніцтвах, а не ў ваенных канфліктах, якія, на жаль, адбываюцца і ў дваццаць першым стагоддзі.

Маштабныя творчыя праекты, конкурсы адыгрываюць выключна важную ролю ва ўмацаванні дружбы паміж народамі. Дапамагаюць людзям розных нацыянальнасцей і культур лепш зразумець адзін аднаго.