На мінулым тыдні начальнік Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Лавец Валянцін Эдуардавіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод».

На мінулым тыдні начальнік Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Лавец Валянцін Эдуардавіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод».

У сваім выступленні Валянцін Эдуардавіч даў ацэнку аператыўнай абстаноўцы ў рэспубліцы, вобласці, а таксама ў раёне, агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Акрамя таго, былі абмеркаваны праблемы ўзнікнення пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, бо больш за 90% загінулых на пажары знаходзіліся ў нецвярозым стане і палілі ў ложку. Таксама былі абмеркаваны тэмы пажараў у жылым фондзе па прычыне неналежнага ўтрымання печанага і газавага ацяплення, і электраабсталявання. Закрануты пытанні выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на прадпрыемстве, неабходнасці абсталявання ўласных жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Асобна спыніўся на пытанні дзіцячай гібелі і траўматызму, прывёў трагічныя прыклады на пажарах у рэспубліцы ў бягучым годзе. Валянцін Эдуардавіч пазначыў, што большасць няшчасных выпадкаў адбываецца з-за бестурботнасці дарослых і неналежнага выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў. У канцы сустрэчы начальнік аддзела адказаў на пытанні, якія цікавяць.