Начальнікам Лепельскага раённага аддзела па НС Лоўцом Валянцінам Эдуардавічам праведзены сустрэчы ў працоўных калектывах ДУА «Яслі-сад №8 г.Лепеля» і Лепельскага міжраённага дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

У сваіх выступленнях начальнік аддзела акцэнтаваў увагу супрацоўнікаў на неабходнасці няўхільнага выканання норм і правіл пажарнай бяспекі на працоўным месцы, расказаў, як паводзіць сябе пры выяўленні пажару, нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Завастрыў увагу на неабходнасці ўстаноўкі ў сваіх домаўладаннях і правілах эксплуатацыі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Было агучана пытанне, звязанае з наведваннем лясоў у пажаранебяспечны перыяд, дадзены рэкамендацыі па папярэджанні лясных і тарфяных пажараў. Прыведзена сумная статыстыка гібелі людзей на вадаёмах рэспублікі, асабліва гібелі дзяцей, заклікаў бацькоў надаць вялікую ўвагу бяспецы падрастаючага пакалення, прывёў шэраг прыкладаў, калі парушэнне ПТБ дарослымі, пакіданне дзяцей без нагляду з'явіліся вынікам іх гібелі.