20 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выхад на адзіны курс рубля праясніць эканамічную сітуацыю ў краіне. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Полацкага малочнага камбіната Уладзімір Яцкевіч. "Падвойныя курсы валют уносілі ліхаманкавы настрой у працу вытворцаў, шмат у чым перашкаджаючы яе прадукцыйнасці. Уніфікацыю курса можна параўнаць з гульнёй па адных правілах. Яна зніме нездаровую ажыўленасць, унясе яснасць і прагназуемасць у эканоміку краіны", - перакананы Уладзімір Яцкевіч. "Станоўчы эфект гэтай меры адзаначаецца на выраўноўванні цэнаўтварэння на розныя групы тавараў, у тым ліку прадукты харчавання, што мае першаступеннае значэнне для спажыўцоў. Такім чынам, выхад на адзіны курс беларускага рубля - гэта важны крок да стабільнасці ў эканоміцы, а, такім чынам, і ў грамадстве", - дадаў кіраўнік. Полацкі малочны камбінат заснаваны ў 1987 годзе. Асартымент налічвае больш за 70 найменняў малочных прадуктаў, якія выпускаюцца пад гандлёвай маркай "Малочнае раздолле".-0-

БЕЛТА