15 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Выхад на адзіны курс валют з'яўляецца стымулам для далейшага развіцця эканомікі краіны. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказала загадчыца кафедры камерцыйнай дзейнасці Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, кандыдат эканамічных навук Ніна Пракоф'ева. Для эканамічнага развіцця вельмі важна мець адзіны курс нацыянальнай валюты, пры гэтым ён не абавязкова павінен быць стабільным, падкрэсліла Ніна Пракоф'ева. Магчымасць набыцця валюты з'яўляецца адной з дэклараваных умоў для існавання прадпрымальніцкага сектара эканомікі. "Валютныя рызыкі былі, ёсць і будуць пры любой эканамічнай дзейнасці", - адзначыла вучоны. Дзяржава ў залежнасці ад розных фактараў выбірае стратэгію і тактыку рэгулявання сітуацыі на валютным рынку. Акрамя таго, прагназуемая сітуацыя на валютным рынку важная і з пункту гледжання якасці распрацоўкі прагнозаў развіцця эканамічных працэсаў, а таксама для прыняцця рашэнняў па эканамічных праблемах, канстатавала Ніна Пракоф'ева.-0-

БЕЛТА