Згодна з Правіламі дарожнага руху, пешаходы павінны рухацца па тратуарах або пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці – па абочынах, веладарожцы або ў адзін шэраг па краі праезнай часткі дарогі
Згодна з Правіламі дарожнага руху, пешаходы павінны
рухацца па тратуарах або пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці – па
абочынах, веладарожцы або ў адзін шэраг па краі праезнай часткі дарогі.
Па-за населенымі пунктамі пры руху па краі праезнай часткі дарогі пешаходы
павінны ісці насустрач транспартным сродкам. У выпадку, калі пешаход вядзе
веласіпед, ён павінен рухацца па ходзе руху транспартных сродкаў. Пераход
праезнай часткі з'яўляецца не менш актуальным пытаннем. Рабіць гэта трэба па
пешаходным пераходзе. Пры іх адсутнасці пераходзіць праезную частку можна на
перакрыжаваннях па лініі тратуараў або абочын. У месцах, дзе рух
рэгулюецца, для пераходу праезнай часткі неабходна кіравацца
сігналамі рэгуліроўшчыка альбо пешаходнага або транспартнага святлафора. На
нерэгулюемых пешаходных пераходах можна выходзіць на праезную частку дарогі,
пераканаўшыся, што пераход будзе бяспечны.
Бачнасць пры руху мае істотнае значэнне для бяспекі як тых, хто рухаецца на аўтатранспарце, так і пешаходаў. Многія аварыі адбываюцца з-за таго, што ўдзельнікі руху позна трапляюць у поле зроку або не заўважаюць адзін аднаго. Вельмі часта ў рэальнасці кіроўца заўважае пешахода на праезнай частцы з адлегласці не больш чым у 25 – 30 м і нават пры хуткасці руху 50 км/г тармазны шлях аўтамабіля перавышае дадзеную дыстанцыю. Увечары і ўночы, калі вуліцы і двары дрэнна асветлены, кіроўцы выяўляюць пешахода, які мае святлоадбівальныя элементы, са значна большай адлегласці. Калі машына рухаецца з блізкім святлом фар, адлегласць павялічваецца з 25-40 метраў да 130-140. Калі з дальнім – адлегласць павялічваецца да 400 метраў. А гэта дае кіроўцу дадатковы час на прыняцце найбольш правільнага рашэння, каб пазбегнуць магчымага наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху (тым самым рызыка наезду транспартнага сродку на пешахода зніжаецца на 85 %). Тамозны шлях аўтамабіля, які рухаецца з хуткасцю 80-90 км/г, складае 35-40 м. Паколькі чалавек увесь час рухаецца, прамяні святла падаюць на яго не прама (як на ровар), а пад рознымі вугламі. Спецыяльная начынка святлоадбівальнікаў дазваляе адлюстроўваць святло ў тым жа напрамку, адкуль ён падае. Святлоадбівальны элемент будзе бачны заўсёды.
Дзяржаўнавтоінспекцыя таксама нагадвае, што
п.116 ПДР абавязвае кіроўцаў, пад'язджаючы да нерэгулюемым пешаходным
пераходам, «знізіць хуткасць руху, аж да спынення транспартнага
сродку, каб саступіць дарогу пешаходу». Што тычыцца рэгулюемых пешаходных
пераходаў, то кіроўцам варта кіравацца сігналамі святлафора і не
парушаць Правілы дарожнага руху.