Абласны злёт гаспадароў аграсядзіб пройдзе ў Полацкім раёне 7 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

Абласны злёт гаспадароў аграсядзіб пройдзе ў Полацкім раёне 7 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

Прадстаўнікі каля 30 сядзіб сустрэнуцца, каб падзяліцца сваімі ідэямі развіцця турызму ў сельскай мясцовасці, прэзентаваць назапашаны вопыт удзелу ў еўрапейскіх праграмах і конкурсах, якія садзейнічаюць развіццю агратурызму ў рэгіёне.

Полацкі раён на мерапрыемстве прадэманструе свае новыя турыстычныя прадукты. "Спачатку ўдзельнікі апынуцца на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны сярод жыхароў сярэднявечнага Полацка і будуць сустракаць замежных гандляроў, якія прыбылі на драккары (караблі вікінгаў). Можна будзе ўбачыць "круг Одзіна", турнір ранняга сярэднявечча, і прывітаць яго пераможцаў. 12 драўляных разьбяных фігур ручной працы, якія сімвалізуюць знакі задыяку, будуць сустракаць удзельнікаў злёту на тэрыторыі адной з аграсядзіб Полацкага раёна. А ў фінале мерапрыемства ахвотныя змогуць падняцца ў неба на аэрастаце і ўбачыць старажытны Полацк з вышыні птушынага палёту", - распавялі ў прэс-службе.

Абласны злёт - адно з мерапрыемстваў праекта "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)