У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі прайшло важнае мерапрыемства – сустрэча людзей, якія ведаюць пра трагічныя наступствы вайны значна больш за іншых. Людзей, якія выбралі вельмі важную місію – увекавечыць імёны, захаваць і перадаць наступным пакаленням памяць пра тых, хто загінуў, абараняючы нашу Радзіму.

На семінар "Генацыд беларускага народа. Увекавечанне памяці аб абаронцах Айчыны і ахвярах войнаў" у музеі сёння сабраліся прадстаўнікі ўлады, ідэолагі, работнікі музея, вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі раёна, грамадскасць.