15-16 ліпеня 2022 года Віцебская вобласць прыме гасцей X Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“.
Юбілейны форум упершыню пройдзе ў даты правядзення Міжнароднага фестывалю Славянскі базар у Віцебску. І ўпершыню пляцоўкай правядзення форуму будзе тэрыторыя, створаная з мэтай прыцягнення айчыннага і замежнага капіталу, прагрэсіўнай тэхналогіі і кіраўніцкага вопыту – тэрыторыя СЭЗ Віцебск. Месца правядзення форуму – Дзелавы цэнтр ”Журжэўскі“, г. Віцебск, вуліца 1-я Журжэўская, 19 Г.
За час свайго існавання форум паказаў сябе як эфектыўны інструмент міжнароднага ўзроўню для абмеркавання і вырашэння пытанняў развіцця Віцебскай вобласці.
Мэтай юбілейнага форуму стане садзейнічанне адаптацыі суб'ектаў прадпрымальніцтва да працэсаў і вынікаў сучасных міжнародных рэалій на аснове аналізу сучасных магчымасцей і пошуку перадавых тэхналогій і пабудовы новых мадэляў узаемадзеяння на рынку. Тэма форуму -”Пытанні імпартазамяшчэння пры рэалізацыі інавацыйных праектаў“.
На форуме ўдзельнікаў чакае насычаная праграма, якая ўключыць у сябе пленарную сесію, дзе выступіць кіраўніцтва Віцебскай вобласці, кіраўніцтва рэгіёнаў Партнёраў, топ-менеджмент у розных галінах дзейнасці, 8 секцыйных пасяджэнняў, у тым ліку дыскусіі, на якіх спікеры прадставяць свае рашэнні, а таксама падзеляцца вопытам. У межах форуму будзе арганізавана біржа ”Субкантрактацыі“ па тэмах: IT – сфера, прамысловасць, будаўніцтва, металургія, харчовая галіна, транспарт і лагістыка, сельская гаспадарка, кансалтынг, інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва.
Удзельнікам X форуму ў Віцебску ў фармаце офлайн/онлайн будзе прапанавана прэзентаваць свае рэгіёны і кампаніі, абмеркаваць праблемныя пытанні, абмяняцца думкамі ў межах панэльных дыскусій ”Імпартазамяшчэнне. Выклікі. Рашэнні“, ”Інвестыцыйныя і інавацыйныя фактары і інструменты развіцця экспарту“, ”Кластарная мадэль інавацыйнага развіцця: праблемы і перспектывы“, ”Свабодныя эканамічныя зоны як аснова павышэння інавацыйна-інвестыцыйнай актыўнасці гаспадарчых суб'ектаў“, ”Навука. Тэхналогіі. Інавацыі“, ”Роля сістэмы адукацыі ў інавацыйных распрацоўках“.