XIX Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі", прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрываецца сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
XIX Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі", прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрываецца сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Выстава з 5 па 7 мая пройдзе пад лозунгам "Слова на службе міру". Прафесійная выстава "СМІ ў Беларусі" за гады сваёй працы стала не толькі неад'емнай часткай жыцця медыясупольнасці Беларусі, але і набыла статус форуму электронных і друкаваных СМІ міжнароднага ўзроўню. Традыцыйна ў выставе акрамя беларускіх СМІ прымаюць удзел сродкі масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі, іншых краін СНД, Саюзнай дзяржавы, Кітая, Венесуэлы, Кубы і інш.
Праграма выставы "СМІ ў Беларусі" разнастайная: пройдуць круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі, прэс-дыялогі "Роля СМІ ў асвятленні пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін", "Роля СМІ ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці", "Фотажурналістыка будучыні: новыя трэнды", "Навуковы інтарэс", семінар "Новыя медыя Беларусі" з удзелам прадстаўнікоў вядучых СМІ Беларусі і іншыя мерапрыемствы.
Увечары 5 мая адбудзецца урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара", а 6 мая заслужаныя ўзнагароды атрымаюць пераможцы першага рэспубліканскага творчага конкурсу "Фота Беларусі".
У выставе ўдзельнічаюць друкаваныя і аўдыёвізуальныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы, аб'яднаныя медыясхемы, інтэрнэт-правайдары, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі і рэкламныя арганізацыі, выдавецтвы і друкарні.