17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хлебаробы Мінскай вобласці сабралі 2 млн.т збожжа новага ўраджаю, а ў Віцебскай вобласці пераадолены рубеж у 1 млн.т. Адпаведныя тэлеграмы накіравалі на адрас кіраўніка беларускай дзяржавы губернатары Барыс Батура і Аляксандр Косінец, паведамілі БЕЛТА ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Губернатар Міншчыны праінфармаваў аб тым, што па стане на 17 жніўня бягучага года працаўнікі аграпрамысловага комплексу вобласці сабралі 2 млн.т збожжа новага ўраджаю. Убрана 89% пасяўных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці больш за 41 ц/га. Як адзначаецца ў тэлеграме Аляксандра Косінца, у няпростых умовах надвор'я хлебаробы Віцебскай вобласці 16 жніўня пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжа. У рэгіёне ўбрана 64% плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 32 ц/га. -0-

БЕЛТА