14 кастрычніка, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Хакеісты "Віцебска", якія пачалі адкрыты чэмпіянат Беларусі з 12 паражэнняў, атрымалі ўжо трэцюю перамогу запар і падняліся на 9-ы радок у турнірнай табліцы экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Юніёр" (Мінск) – "Віцебск" – 2:3 (0:1, 1:2, 1:0). Шайбы: 0:1 – У.Занкавец (Ядроец, Ю.Булгакоў, 1.16), 1:1 – Кардашоў (Багацін, Пічуха, 24.17), 1:2 – П.У.Талсцік-малодшы (П.Сцяпанаў, А.Караткевіч, 25.40, у большасці), 1:3 – Галубеў (А.Караткевіч, 33.36), 2:3 – Кобус (48.18). Кіды: 26-40 (10-15, 18-15, 8-10). Штраф: 10-22. Варатары: Малюцін (59.30; 92,5 адбітых кідкоў) – Лук'янаў (92,3% адбітых кідкоў). "Юніёр" не рэалізаваў штрафны кідок (32.25).
А вось дэбютант экстралігі "Юніёр", які нядрэнна стартаваў у чэмпіянаце краіны, у апошні час збавіў абароты, пацярпеўшы трэцяе паражэнне запар з агульнай розніцай шайб 3-12.
Сёння вечарам пройдуць яшчэ чатыры матчы 15-га тура экстралігі: "Брэст" - "Хімік-СКА" (Наваполацк), "Магілёў" - "Гомель", "Шахцёр" (Салігорск) - "Металург" (Жлобін), "Ліда" - "Металургс" (Ліепая, Латвія).
Турнірнае становішча:
1. "Гомель" - 38 ачкоў (14 матчаў; розніца шайб 81-20)
2. "Металург" (Жлобін) - 37 (13; 60-14)
3. "Нёман" (Гродна) - 26 (15; 60-35)
4. "Металургс" (Ліепая, Латвія) - 24 (13; 37-24)
5. "Ліда" - 23 (13; 40-40)
6. "Юніёр" (Мінск) - 20 (13; 26-35)
7. "Шахцёр" (Салігорск) - 17 (12; 42-44)
8. "Хімік-СКА" (Наваполацк) - 11 (14; 33-57)
9. "Віцебск" - 11 (15; 30-75)
10. "Брэст" - 9 (12; 32-57)
11. "Магілёў" - 6 (14; 21-61).
Бамбардзіры: Андрэй Макараў ("Нёман") - 22 (11+11) ачкоў, Міхаіл Сцефановіч ("Гомель") - 20 (7+13), Вячаслаў Андрушчанка ("Металург") - 18 (9+9), Аляксандр Жыдкіх ("Гомель") - 18 (6+12), Яраслаў Крыстэк ("Нёман") - 18 (6+12).-0-
БЕЛТА
Хакеісты "Віцебска" атрымалі трэцюю перамогу запар у адкрытым чэмпіянаце Беларусі
14.10.20120 праглядаў