24 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Незвычайны падарунак выхаванцам Наваполацкага дзяржаўнага дзіцячага дома змешанага тыпу і Полацкага сацыяльнага прытулку зрабілі кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама-Мінск" і Наваполацкая гарадская арганізацыя РГА "Белая Русь", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Каля 30 дзяцей атрымаюць магчымасць наведаць сёння гульню турніру Кантынентальнай хакейнай лігі паміж мінскім "Дынама" і расійскім клубам ЦСКА, якая пройдзе на "Мінск-Арэне". Ініцыятыва гарадской арганізацыі "Белай Русі" знайшла жывы водгук у старшыні назіральнага савета мінскага клуба Юрыя Бародзіча і генеральнага дырэктара клуба Аляксея Торбіна: пры іх падтрымцы для дзяцей выдзелілі транспарт і білеты. На думку старшыні Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь" Вадзіма Дзевятоўскага, такі падарунак надоўга запомніцца дзецям і для многіх з іх стане стымулам да заняткаў фізкультурай, да здаровага ладу жыцця, а мінскія дынамаўцы набыццём самых верных і адданых балельшчыкаў.-0-

БЕЛТА