Холдынг па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі ствараецца ў Беларусі. Адпаведны ўказ №258 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Стварэнне холдынгу накіравана на ўдасканаленне адносін уласнасці і павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі актывамі. Гэта будзе дасягнута за кошт забеспячэння незалежнасці органаў ліцэнзавання, дзяржаўнай рэгістрацыі лекавых сродкаў і сертыфікацыі вытворчасці ад інтарэсаў вытворцаў дзяржаўнай формы ўласнасці, што адпавядае сусветнай практыцы, а таксама за кошт аб'яднання кампаній фармацэўтычнай галіны для павышэння іх канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках, максімізацыі іх кошту праз кансалідацыю актываў, аптымізацыю структуры кіравання і скарачэння выдаткаў.
Холдынг будзе адкрыты для ўваходжання прадпрыемстваў усіх форм уласнасці і любой ведамаснай падпарадкаванасці.
Таксама ў адпаведнасці з указам ліквідуецца Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці. Ажыццяўляемыя ім функцыі дзяржаўнага рэгулявання ў фармацэўтычнай галіне будуць захаваны ў Міністэрстве аховы здароўя.