21 ліпеня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі намалацілі 1 млн. 86,9 тыс.т збожжа. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Дар'я Козлаўская. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зерневых бабовых культур складае 31 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць - у Гродзенскай вобласці (40,9 ц/га). Больш за ўсё намалацілі збожжа ў Гомельскай вобласці - 338,4 тыс.т. На другім месцы па намалоце Брэсцкая вобласць (213,9 тыс.т), на трэцім - Магілёўская (194,8 тыс.т). Гаспадаркі Мінскай вобласці намалацілі 166 тыс.т, Гродзенскай - 89 тыс.т, Віцебскай - 85 тыс.т. Усяго збожжавых і зерневых бабовых культур у рэспубліцы ўбрана на 351,1 тыс.га (14,4% плана). Па тэмпах уборкі лідзіруюць гаспадаркі Гомельскай вобласці (33,8% задання). У Магілёўскай ужо ўбрана 18,5% гэтых культур, у Брэсцкай вобласці - 18,1%, у Мінскай - 8,9%, у Віцебскай - 6,7%, у Гродзенскай - 6,2%. Пачалася ўборка піваварнага ячменю. Яго ўбрана на 12,1 тыс.га (14,3% да пасеянага). Намалацілі ячменю 41,6 тыс.т пры ўраджайнасці 34,3 ц/га. Азімы рапс убраны ўжо на 224,5 тыс.га (82,7% плана). Яго намалацілі 360,8 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці насення 16,1 ц/га.

БЕЛТА