28 ліпеня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Паводле даных на раніцу 28 ліпеня, гаспадаркі Беларусі намалацілі 2 млн. 142 тыс. т збожжа новага ўраджаю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па агульным вале збожжа лідзіруюць гаспадаркі Гомельскай вобласці, дзе з пачатку ўборкі намалочана 454,3 тыс. т. У Мінскай вобласці гэты паказчык склаў 452,9 тыс. т, Брэсцкай - 365 тыс. т. Сельгасарганізацыі Гродзенскай вобласці намалацілі 329,5 тыс. т збожжа, Віцебскай - 311,1 тыс. т, Магілёўскай - 229,1 тыс. т.
Сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы складае 32,6 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць склалася ў Гродзенскай вобласці (41,5 ц/га), самая нізкая - у Гомельскай (27,8 ц/га).
У цэлым збожжавыя і зернебабовыя па рэспубліцы скашаны на 656,6 тыс. га, што складае 27,1% уборачнай плошчы. Па тэмпах уборкі лідзіруюць гаспадаркі Гомельскай вобласці, дзе скашана 44%. У Брэсцкай вобласці ўбрана 31,6%, Мінскай - 23,3%, Гродзенскай - 23%, Віцебскай - 22,1%, Магілёўскай - 20,7%.
Піваварны ячмень ужо ўбраны на 17,3 тыс. га (15,3% плана). Яго намалочана 56,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 32,4 ц/га.
Азімы рапс убраны на 210,1 тыс. га, або 84,3% пасеваў, што захаваліся. Яго намалочана 337,8 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 16,1 ц/га. Лён выцерабілі на 15,9 тыс. га (23,4% пасеянага).
Шматгадовыя травы другім укосам скашаны на 432,6 тыс. га (59,6% запланаванага).
Нарыхтавана 872,1 тыс. т сена (73,5% задання), 9 млн. 359,6 тыс. т сенажу (88,1%), 924,7 тыс. т сіласу (5,5%).
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн. 267,5 тыс. т кармавых адзінак (49,6% плана). На ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па рэспубліцы прыпадае 10,92 ц кармавых адзінак.-0-
БЕЛТА
Гаспадаркі Беларусі намалацілі другі мільён тон збожжа новага ўраджаю
28.7.20110 праглядаў