13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі па стане на раніцу 13 красавіка пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры на 380,7 тыс.га, што складае 37,5% адведзеных пад іх плошчаў. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Пры гэтым у Брэсцкай вобласці засеяна 81,1% запланаванай плошчы, у Гомельскай – 79,5%, Гродзенскай – 57,2%. У Мінскай вобласці раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя займаюць 31,6% намечаных плошчаў, Магілёўскай – 12,2%, Віцебскай – 1%. У цэлым яравымі культурамі ў рэспубліцы засеяна 396,2 тыс.га, або 16,7% ад задання. Яравы сеў сёлета плануецца правесці на плошчы каля 2,4 млн.га. Гаспадаркі ўжо актыўна сеюць цукровыя буракі, цыбулю і моркву. У паўднёвых раёнах рэспублікі пачаўся сеў бульбы і лёну. На тэрыторыі краіны, у прыватнасці ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, ёсць пераўвільготненыя ўчасткі палёў, куды доступ тэхнікі моцна абцяжараны. Аднак беларускія аграрыі робяць усё магчымае, каб правесці вясенні сеў ва ўстаноўленыя тэрміны.-0-

БЕЛТА