4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі пераадолелі пяцімільённы рубеж па намалоце збожжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 4 жніўня, намалочана 5268,5 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці збожжавых і зерневых бабовых культур 30,5 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці - 42,3 ц/га. Больш за ўсё намалочана збожжа ў Мінскай вобласці - 1215,4 тыс.т. На другім месцы Магілёўская вобласць (955,2 тыс.т), на трэцім - Гродзенская (879 тыс.т). Гаспадаркі Брэсцкай вобласці намалацілі 865,2 тыс.т, Гомельскай - 723,5 тыс.т, Віцебскай - 630,2 тыс.т.
Збожжавыя і зерневыя бабовыя культуры ўжо скашаны на 1732,8 тыс.га (71,1% пасяўной плошчы). Па тэмпах уборкі лідзіруюць гаспадаркі Магілёўскай вобласці (87,5%). У Гомельскай вобласці ўжо ўбрана 83,3%, у Брэсцкай - 73,4%, у Мінскай - 66%, у Віцебскай - 63,6%, у Гродзенскай - 59,1%.
У кошт дзяржзаказу на сёння пастаўлена 591,6 тыс.т збожжа (59,8% задання).
БЕЛТА
Гаспадаркі Беларусі пераадолелі пяцімільённы рубеж па намалоце збожжа
4.8.20100 праглядаў