27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі пераадолелі трохмільённы рубеж па намалоце збожжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на сённяшні дзень, сельгасарганізацыямі краіны намалочана 3 млн. 206,2 тыс.т збожжа. Па намалоце лідзіруюць гаспадаркі Мінскай вобласці, на рахунку якіх 684,1 тыс.т. На другім месцы аграрыі Гомельскай вобласці - 590,4 тыс.т, на трэцім гаспадаркі Магілёўскай вобласці - 550,9 тыс.т. Сельхо арганізацыі Брэсцкай вобласці з пачатку жніва атрымалі 542,2 тыс.т збожжа, Гродзенскай - 490,3 тыс.т, Віцебскай - 348,3 тыс.т. Збожжавыя і зернебабовыя культуры скасілі на 1 млн. 30,5 тыс.га, што складае 42,3% плошчы ўборачнай. Па тэмпах уборкі наперадзе гаспадаркі Гомельскай вобласці, дзе ўжо скасілі 63% плошчы збожжавых. У Магілёўскай вобласці гэты паказчык складае 51,1%, Брэсцкай - 45,4%. Пры гэтым самая высокая ўраджайнасць збожжавых у гаспадарках Гродзенскай вобласці, дзе яна дасягае 42,5 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне складае 31,1 ц/га. У кошт дзяржзаказу ўжо здадзена 256,3 тыс.т збожжа, што складае 25,9% плана. Перад аграрыямі пастаўлена задача ў максімальна сціслыя тэрміны і з мінімальнымі стратамі ўбраць збожжавыя. На палях для гэтага задзейнічана больш за 11,4 тыс. збожжаўборачных камбайнаў. "Выкарыстоўваюцца ўсе рэсурсы для таго, каб захаваць высокія тэмпы ўборкі ўраджаю", - падкрэслілі ў Мінсельгасхарча.-0-

БЕЛТА