2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі прыступілі да масавай уборкі бульбы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 2 верасня, бульба сабрана на 4,03 тыс.га, што складае 7,9% плошчы ўборкі. Ужо выкапана 85,52 тыс.т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 212,1 ц/га.
Па тэмпах уборкі лідзіруюць сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці, дзе ўбрана 13,2% плана. Другое месца займае Гомельская вобласць, дзе культура выкапана на 9,5% запланаванай плошчы, трэцяе - Брэсцкая (9,3%). У Мінскай вобласці ўбрана 7,9%, Віцебскай - 4,1%, Гродзенскай - 2%. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў гаспадарках Віцебскага рэгіёна - 260,4 ц/га.
У Мінсельгасхарчэ адзначылі, што ўраджай бульбы чакаецца большы за леташні. Пры гэтым плошчы для пасадак культуры засталіся на ўзроўні 2009 года. Бульбу трэба сабраць у гэтым годзе на 51 тыс.га. -0-
БЕЛТА
Гаспадаркі Беларусі пачалі масавую ўборку бульбы
2.9.20100 праглядаў