11 мая, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі прыступілі да сяўбы крупяных культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Па даных на раніцу 11 мая, грэчка пасеяна на 4,2 тыс.га з запланаваных 35 тыс.га, проса - на 2,8 тыс.га з 10,2 тыс.га. У Брэсцкай вобласці заданне па сяўбе грэчкі выканана на 10%, па просе - на 21,4%, Віцебскай - адпаведна на 3,2% і 32,3%, Гомельскай - на 13,4% і 49,9%, Гродзенскай - на 20% і 16,1%, Мінскай - на 14,9% і 41,5%. У Магілёўскай вобласці сяўба грэчкі і проса пакуль не вядзецца. У рэспубліцы пачалі таксама сеяць харчовы гарох, які ўжо займае 3 тыс.га. Беларускія гаспадаркі завяршаюць сяўбу яравых культур - імі ўжо засеяна 2568,3 тыс.га (99,2% плана). Кукуруза займае 683,7 тыс.га (78,1% запланаванага), у тым ліку кукуруза на збожжа - 214,7 тыс.га (139,4%). Беларускія аграрыі праводзяць хімпראполку азімых збожжавых культур, цукровых буракоў. Пад яравую сяўбу ўносяцца ўгнаенні.-0-

БЕЛТА